• Дорога
  • Видео
  • Эксклюзив
  • Автобизнес
  • Новинки / тест-драйвы
  • Происшествия
  • Автоспорт
  • Офтоп
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Дорога


На пачатку сакавіка гарадзенскаму бізнесмэну Яўгену вярнулі 16 аўто для картынгу, якія канфіскавалі ў 2015 годзе. Як высветлілася — з-за памылкі падатковай. Уладальніку пракату картаў ніхто не кампенсаваў шкоду і нават не папрасіў прабачэння. Гарадзенец аднавіў працу і хоча вярнуць старых кліентаў, але кажа, што цяпер развівацца будзе яшчэ складаней.

Фото: t-styl.info

У снежні 2015 года, не разабраўшыся ў сітуацыі і спасылаючыся на паказанні падатковых інспектараў, Гродзенскі эканамiчны суд прыняў рашэнне аб канфіскацыі картаў. Вярхоўны суд адмяніў рашэнне і загадаў вярнуць тэхніку ўладальніку, распавядае «Твой стыль».

Увесь гэты час пракат не закрываўся.

Фото: t-styl.info

 — Нас не закрывалі, тэхніка была арыштаваная, бо захоўвалася без належных дакументаў - не было адмысловых папер на захоўванне. Але ў Вярхоўным судзе мы даказалі, што гэтых дакументаў у нас наогул не магло быць. Тэхніка ў нас з’явілася ў 2013 годзе, а закон уступіў у сілу з пачатку 2015 года. Закон не мае зваротнай сілы і мяне не маглi пакараць, — распавядае Яўген.

Пакуль бізнесмэн даказваў гэта, ён не атрымліваў прыбытку, але мусіў плаціць арэнду, праз што меў значныя страты.

— Попыт моцна ўпаў і кліентам няправільна паднеслі інфармацыю, — кажа Яўген.

Фото: t-styl.info

Ён лічыць, што з-за паведамленняў СМІ многія гарадзенцы былі ўпэўненыя, што пракат больш не дзейнічае. Ды прызнаецца, што пасля ўсіх разглядаў у судзе жаданне развівацца амаль знікла.

 — Я 8 гадоў патраціў на бізнес, усё ствараў сваімі сіламі і ніхто нам ні ў чым не дапамагаў. Цяпер у мяне ёсць усе дакументы, але іх можна было без разбіральніцтва зрабіць за 15−20 хвілін, а не забіраць тэхніку і перашкаджаць весці бізнес, які ствараўся гадамі. У падатковай сказалі «Вам пашанцавала, радуйцеся, што аддалі».

Фото: t-styl.info

У суботу, 30 красавіка, Яўген адкрыў новы сезон сярод аматараў картынгу. На пляцоўцы па вуліцы Санаторнай зноў зараўлі маторы картаў, як гэта было апошнія восем гадоў.

Нужные услуги в нужный момент
-35%
-25%
-20%
-50%
-20%
-30%
-20%