реклама
реклама


Дорога


Аляксандр Казак,

Плошча асфальтаванага пакрыцця на вуліцах Бабруйска перавышае 1 мільён 780 тысяч квадратных метраў. Зразумела, яго трэба рамантаваць. Дык вось, у 2012 годзе латкамі і лапікамі мясцовыя дарожнікі здолелі пакрыць усяго 58 тысяч "квадратаў", і абурэнню аўтамабілістаў не было канца-краю, паведамляе "Рэспубліка".
 
У мінулым годзе камунальшчыкі рванулі і заасфальтавалі аж 155 тысяч квадратных метраў калдобін і ямак. Генеральны дырэктар "Бабруйскжылкамгаса" Алена Асадчая патлумачыла гэта ўзяццем курсу на адмову ад "ямачных тэхналогій" і ўкараненне асфальтавання суцэльным слоем.

"Сёлета мы запланавалі адрамантаваць не менш 240 тысяч метраў квадратных дарожнага пакрыцця, — падкрэсліла яна. — Дасягненне мэты забяспечыць уведзены нядаўна ў эксплуатацыю новы высокапрадукцыйны завод асфальтабетонных сумесей".