
Магілёўскія мытнікі за чатыры месяцы канфіскавалі 15 кантрабандных іншамарак, паведамляе "Рэспубліка".
"Іх уладальнікі - замежныя грамадзяне, - адзначыла намеснік начальніка Магілёўскай мытні Вікторыя Альшэўская. - Як вядома, калі яны прыязджаюць да нас на машыне, то ў выніку яе наступнага вывазу вызваляюцца ад выплаты мытных плацяжоў".
По словах Вікторыі Альшэўскай, уладальнікі іншамарак, зарэгістраваных па-за межамі краіны, прадастаўленай палёгкай карыстаюцца, але з разлікамі не спяшаюцца: машыны яны прадаюць ці перадаюць іншым асобам. "Сёння асноўны паток такіх аўтамабіляў ідзе з Прыбалтыкі і Украіны", - удакладніла Вікторыя Альшэўская.
Если вы хотите поделиться с нами фото, видео и информацией о происходящем на дорогах или ДТП — пишите нам в телеграм, вайбер или отметьте в сторис инстаграм-аккаунт @tutbylive.