• Дорога
  • Тест-драйвы
  • Видео
  • Эксклюзив
  • Автобизнес
  • Происшествия
  • Офтоп
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС

Дорога


Аляксей Табяшэўскі,

Фото: autogrodno.by
Фото: autogrodno.by
Ужо суткі, як кіроўцы таксовак, аб'яднаных у "Адзіным таксі" знялі з машын нумар фірмы 8-90-60-90. Прычына забастоўкі – павышэнне коштаў дыспетчарскіх паслуг больш чым у два разы. Пра адмову працаваць гарадзенскія таксісты паведамляюць у сацыяльных сетках.

Па іх словах, кошт дыспетчарскіх паслуг падняўся больш чым у два разы – з 9 500 да 20 000 за замову. Гэтаксама таксістаў хвалюе прыярытэт нелегалаў у адносінах да легальных кіроўцаў. Іншае новаўвядзенне, з якім нязгодныя таксісты – сістэма прыярытэту. Тыя, хто заплаціць акрамя абаненцкай платы і падатку яшчэ дадатковыя 300 тысяч у месяц, будуць працаваць у "першай групе" – замовы будуць паступаць да іх з прыярытэтам.

Між іншым, аб'ява пра працу ў "Адзіным таксі" не змянялася з лютага 2011 года. Яна выглядае так: "Единое такси приглашает опытных таксистов. Стоимость диспетчерских услуг 0 рублей на постоянной основе".

Ідэнтычную аб'яву на гарадзенскім форуме фірма дала і ўчора. На пытанне, ці бастуюць таксісты, быў дадзены такі адказ: "Водители не бастуют, предприятие предоставило им возможность заработать много денег, а теперь они отдыхают". 
Нужные услуги в нужный момент
-50%
-25%
-15%
-37%
-20%
-10%
-30%
-35%
0059018