— У Лепельскім раёне гэты кіроўца быў спынены супрацоўнікам ДАІ. Афіцэр, агледзеўшы некалькі разоў вадзіцельскае пасведчанне і адпаведны талон, вырашыў іх праверыць па спецыяльнай базе выдадзеных дакументаў і правапарушэнняў. Як жа ён здзівіўся, калі даведаўся пра тое, што дакументы выдадзены на іншага чалавека. Аказваецца той, хто сядзеў за рулём, пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам на тры гады — за кіраванне машынай у нецвярозым стане, — расказаў Яўген Кржысінскі, пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Віцебскай вобласці.
Падчас праверкі высветлілася, што грамадзянін прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці — за парушэнне правілаў дарожнага руху, калі ездзіў з несапраўднымі правамі. Цікава, што вадзіцельскае пасведчанне ён купіў на мясцовым рынку — усяго за 200 долараў. Пры гэтым, акрамя вадзіцельскай катэгорыі "В", якой ён быў пазбаўлены, яму яшчэ выдалі і катэгорыю "С", на якую ён ніколі не вучыўся. Заведзена крымінальная справа. Хітраму кіроўцу могуць абмежаваць волю тэрмінам да двух гадоў.
Если вы хотите поделиться с нами фото, видео и информацией о происходящем на дорогах или ДТП — пишите нам в телеграм, вайбер или отметьте в сторис инстаграм-аккаунт @tutbylive.