реклама

реклама
реклама


Дорога


Наталля Тур,

У каго ёсць транспартны сродак, той ведае, што тэхагляд для аўтамабіля – гэта як медагляд да чалавека. Калі не падрыхтавацца загадзя, на праходжанне такіх працэдур можна страціць не адзін дзень.

Пагаварыць пра тэхагляд з намі пагадзіўся інжынер па допуску транспартных сродкаў да дарожнага руху Сяргей Сальнікаў.

1. Колькі каштуе прайсці тэхагляд?

Тэхагляд бензінавых аўтамабіляў абыдзецца ў 115 тысяч рублёў, дызельных − 120 тысяч, матацыклаў − 60 тысяч.

2. З якімі заўважнымі пашкоджаннямі аўтамабіль не пройдзе тэхаглад?

Такіх пашкоджанняў шмат. Іх можна паглядзець у правілах дарожнага руху. Для прыкладу, не пройдзе тэхагляд аўтамабіль, у якім разбітыя фары ці лабавое шкло. Не лішнім будзе, калі вы перад тым, як прыехаць да нас, прагледзіце сайт Белдзяржтэхагляду, там можна знайсці  шмат карыснай інфармацыі.

3. Ці пройдзе тэхагляд машына, якая ўпрыгожаная малюнкамі, аэраграфіяй?

Калі на гэта ёсць дазвол у ДАІ, тэхагляд не будзе прад’яўляць ніякіх прэтэнзій.

4. Ці трэба плаціць за тэхагляд яшчэ раз, калі з першага разу яго не пройдзеш?

Калі недахопы выяўленыя нашымі супрацоўнікамі, за іх плаціць не трэба. Напрыклад, у вас можа быць пратэрмінаваная медыцынская даведка ці пасведчанне кіроўцы. Вы проста даводзіце іх да ладу, і мы яшчэ раз запрашаем вас на тэхагляд.

Калі ж пашкоджанні выявяць на дыягнастычнай станцыі, то вам трэба будзе заплаціць паўторна толькі за тое, у чым быў выяўлены недахоп. Па грашах даплата будзе каштаваць ад 20 да 40 тысяч рублёў, у залежнасці ад таго, які недахоп  канкрэтна трэба ліквідаваць. І нагадаю ўсім, што паўторны тэхагляд неабходна прайсці на працягу  20 дзён пасля першага тэхагляду.

5. Скажыце, а чэргі на праходжанне тэхагляду вялікія? Як кіроўцам планаваць свой дзень, калі яны вырашылі прайсці тэхагляд?

Для зручнасці і камфорту кіроўцаў мы вядзём папярэдні запіс на праходжанне тэхагляду. Вы самі можаце спланаваць, калі вам зручней прыехаць, каб прайсці тэхагляд без спешкі і нерваў.

6. Што за новыя правілы тэхагляду ўводзяцца ад 1 лістапада? Як яны закрануць кіроўцаў?

Ніяк. Новыя патрабаванні прад’яўляюцца да экалагічных параметраў рухавікоў транспартных сродкаў, гэта пакуль усё, што я ведаю. Пакуль мы не атрымлівалі новых нормаў правядзення тэхагляду. Калі яны з’явяцца, абавязкова раскажам пра іх.

Дзе можна прайсці тэхагляд?

Маладзечна:

В. Гасцінец, 1-а, тэлефон: 8(0176) 77 18 77
вул. Велікасельская, 38, тэлефон: 8(0176) 73 26 31
вул. Афіцэрская, 18-б, тэлефон: 8(0176) 77 81 66
вул. Гарадоцкая, 100-б, тэлефон: 8(0176) 70 44 70

Валожын:

вул. Транспартная, 2, тэлефон: 8(0177) 25 66 33

Вілейка:

вул. Чырвонаармейская, 105-а, тэлефон: 8(01771) 5-14-95

Мядзел:

вул. Інтэрнацыянальная, 11, тэлефон: 8(01797) 5-55-92

Смаргонь:

вул. Чыгуначная, 32, тэлефон: 8(01592) 3-43-68

Астравец:

вул. Валадарскага, 28, тэлефон: 8(01591) 2-31-64

Ашмяны:

вёска Будзёнаўка Ашмянскага раёна, тэлефон: 8(01593) 3-07-50 

Комментарии с форума

  • victor947 10 октября 2013 в 15:26

    А так ли он нужен? В Канаде тех осмотры не проходят и колёса не отваливаются. Есть возможность заключить договор со станцией обслуживания и они в любое время придут вам на помощь, даже ночью и даже с эвакуатором, если понадобится. Хранят вашу резину и меняют её, следят за своевременной заменой масла, следят за исправностью авто. Люди зарабатывают деньги, а не получают их за проверки которые ничего не дают и не спасают авто от поломок. К тому же Белтехосмотр ни за что не отвечает и если у авто отказали тормоза то они здесь не при чём. Это просто очередные любители халявы.

  • vigold 10 октября 2013 в 19:46

    Конечно, нужен. У нас очень много тех, кто ничего не умеет делать, кроме того, как проверять. А они тоже хотят кушать...

  • nicola-50 10 октября 2013 в 19:58

    ГОСУРОДЫ ! УЧИЛИСЬ БЫ У БРАТЬЕВ-СЛАВЯН: 14 августа 2011 года вступил в силу Закон Украины ("О внесении изменений в некоторые законодательные акты Украины относительно устранения чрезмерного государственного регулирования в сфере автомобильных перевозок" № 3565-17 от 05.07.2011г.). Данным нормативным актом приняты следующие изменения в части техосмотра: ОТМЕНА процедура государственного технического осмотра для определенных категорий транспортных средств; Легковой автомобиль, если владелец ФИЗИЧЕСКОЕ лицо (независимо от возраста автомобиля) - НЕ требуется если владелец ЮРИДИЧЕСКОЕ лицо (при использовании авто с целью получения прибыли), возраст автомобиля до 2-х лет - НЕ требуется возраст автомобиля более 2-х лет, каждые два года Грузовой автомобиль грузоподъемностью до 3.5 т. включительно, возраст до 2-х лет - не требуется возраст более 2-х лет - каждые два года грузоподъемностью свыше 3.5 т. (независимо от возраста) - ежегодно Мотоциклы / мопеды / мотоколяски (независимо от возраста) - не требуется Такси (независимо от возраста) - ежегодно Автобусы / специальные транспортные средства,

  • tupologin 10 октября 2013 в 22:22

    victor947 (10.10.2013 15:26) писал(a):
    А так ли он нужен? В Канаде тех осмотры не проходят и колёса не отваливаются. Есть возможность заключить договор со станцией обслуживания и они в любое время придут вам на помощь, даже ночью и даже с эвакуатором, если понадобится. Хранят вашу резину и меняют её, следят за своевременной заменой масла, следят за исправностью авто. Люди зарабатывают деньги, а не получают их за проверки которые ничего не дают и не спасают авто от поломок. К тому же Белтехосмотр ни за что не отвечает и если у авто отказали тормоза то они здесь не при чём. Это просто очередные любители халявы.
    осмотр приборов внешнего освещения стоит 25к рублей, так бы целыми днями стоял и смотрел на них. неисправный стоп является непреодолимым препятствием при прохождении ТО, намек на прохождение с замечаниями с самостоятельным устранением неисправности был воспринят как личное оскорбление и был послан с комментарием "мне лучше знать что можно, а что нельзя"

  • CenterShoesInTCModuleMolodecno 14 октября 2013 в 16:26

    Гэта так і для вадзіцеляў і для ДАІ - заўсёды павінны быць вельмі адказныя за Белтэхагляд ???