• Дорога
  • Видео
  • Эксклюзив
  • Автобизнес
  • Новинки / тест-драйвы
  • Происшествия
  • Автоспорт
  • Офтоп
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС

Дорога


Статус Гарадка як горада рэспубліканскіх "Дажынак" абавязвае мясцовыя ўлады вырашыць даўно пераспелую праблему адсутнасці аўтамыйкі ў райцэнтры, піша haradok.info



Сярод гарадоў, якія ўжо прымалі рэспубліканскае свята "Дажынкі", Гарадок на сёняшні час з’яўляецца адзіным райцэнтрам, дзе няма аўтамыйкі для аўтааматараў. У час агульнай аўтамабілізацыі гэта выглядае дзікавата, але гэта так.

Уладальнікі прыстыжных аўто вырашаюць гэту праблему ў Віцебску, дзе аўтамыек хапае. Гаспадары простых аўто мыюць свае машыны самастойна і па-рознаму. Сярод аўтааматараў хапае тых, хто мые сваю машыну на прыдамавых тэрыторыях, парушаючы экалагічнае заканадаўства. Наяўнасць вялікай колькасці рэк і азёр таксама спакушае іх мыць машыны каля вадаёмаў, зноў-такі парушаючы заканадаўства. Бо бліжэй 30 метраў наогул нельга набліжацца на аўтамабілях да воднага аб’екта.

Трэба адзначыць, што каля пяці гадоў таму ў Гарадку была спроба адкрыць аўтамыйку. Тады прадпрымальнік здолеў прайсці ўсе шматлікія ўзгадненні і адкрыў сэрвіс на тэрыторыі былога рамонтнага завода з боку райгаза. Але гэты бізнэс праіснаваў у Гарадку нядоўга - ужо больш двух гадоў, як аўтамыйка спыніла сваю працу.  

І дадзеная бізнэс-ніша ў Гарадку нікім не занята. Ніводнае прадпрыемства Гарадка, што мае вялікія аўтапаркі, не прапануе аўтаматарам паслугі па мыйцы машын. І гэта пры тым, што з іх патрабуюць прадстаўлення разнастайных паслугаў насельніцтву.

Ці сустрэне Гарадок "Дажынкі-2014" сумнай рэальнасцю - адсутнасцю месца для мыйкі машын аўтааматараў, пакажа бліжэйшы год. Але пры невырашэнні дадзенай праблемы гэта будзе вялікім мінусам для улад Гарадка.

Нужные услуги в нужный момент
-10%
-30%
-20%
-50%
-30%
-40%
-50%
-20%
20170518