Спроба дэмпінгу не прывяла "Удачу" да поспеху.
У Мінску з 1 ліпеня спыняе працу "Таксі Удача" (7337). Служба была створана год таму, але ўласнага аўтапарку не мела. Большасць кіроўцаў, якія супрацоўнічалі з "Удачай" (кампанія "Голдтакс"), адначасова прымалі заказы і іншых дыспетчарскіх службаў.
"Таксі Удача" спрабавала прывабіць пасажыраў нізкімі тарыфамі — 2500 рублёў за кіламетр (праўда, 15 тысяч рублёў фактычна трэба было заплаціць за пасадку).
Кіроўцы тым часам плацілі самую нізкую ў горадзе абаненцкую плату (399 тысяч рублёў у месяц). Тым не менш, поспеху "Таксі Удача" не здабыла.
Разам з тым, у найбліжэйшы час у Мінску мае з’явіцца яшчэ адна служба таксі, якая паспрабуе адваяваць частку рынку заніжанымі тарыфамі.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY