Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці прапанаваў грамадзянам ацаніць дарогі праз інтэрнэт. 94% чалавек адзначылі нездавальняльны стан праезнай часткі. Напрацягу двух тыдняў магілёўцы мелі магчымасць паведаміць пра дарожныя праблемы. Самай папулярнай прычынай іх узнікнення, паводле магілёўцаў, з'яўляецца прымяненне састарэлай тэхналогіі рамонту і матэрыялаў для яго. Да таго ж удзельнікам апытання было прапанавана ацаніць па пяцібальнай шкале стан вуліц абласнога цэнтра. Найлепшую адзнаку - 4,5 - атрымаў нядаўна адрамантаваны праспект Міра. Стан дарожнага пакрыцця на ўсіх астатніх вуліцах са спісу для ацэнкі гараджане ў лічбах ахарактарызавалі як нездавальняючы. Дарожнікі атрымалі прапановы па паскарэнні і паляпшэнні рамонтных работ.
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.