• Дорога
  • Тест-драйвы
  • Видео
  • Эксклюзив
  • Автобизнес
  • Происшествия
  • Офтоп
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС


/


 
Крыху больш за месяц таму Лявон Вольскі выпусціў доўгачаканы сольны альбом "Грамадазнаўства". З гэтай нагоды AUTO.TUT.BY сустрэўся з заснавальнікам легендарных NRM і "Крамбамбулі" ў салоне яго Subaru Legacy і пагутарыў не толькі пра машыну ды музыку. Лявон расказаў, чаму ён больш не адчувае сябе сваім у родным Мінску, не верыць у перамены і якія ўрокі выносіць з украінскіх падзей.



"Не ведаю, ці змагу я пасля Subaru наогул ездзіць на монапрывадных машынах"

Будучы і раней уладальнікам Subaru, якая, па словах Лявона, зусім не ламалася, наш герой стаў сталым прыхільнікам менавіта гэтага японскага вытворцы. Таму, калі ў 2008 годзе прыспеў час змяніць аўто, Вольскаму заставалася толькі абазначыцца з выбарам мадэлі такійскай маркі.

- Я разглядаў яшчэ варыянт Forester, але першай з абвестак мне падвярнулася гэта Legacy 2001 года з бензінавым рухавіком 2,5 літра і "аўтаматам", якая знахозілася ў Жодзіне. Машына мне спадабалася, ды і чалавек, які яе прадаваў, паказаўся сумленным, не махляром, таму ў той жа дзень я забраў аўтамабіль.
 
Паўнапрывадная Subaru Legacy, зробленая для рынка Злучаных Штатаў, абышлася на той момант Вольскаму прыкладна ў 8 тыс. долараў.
Паўнапрывадная Subaru Legacy, зробленая для рынка Злучаных Штатаў, абышлася на той момант Вольскаму прыкладна ў 8 тыс. долараў.

Паверыўшы жыхару Жодзіна на слова, Лявон не памыліўся, бо пасля набыцця аўто знаёмы майстар па Subaru і сапраўды знайшоў у ёй толькі пару нязначных "касякоў". Не шмат праблем прынесла Legacy Вольскаму і ў працэсе эксплуатацыі, патрабуючы толькі замены "расходнікаў" ды ўстаноўкі ўзмоцненых задніх амартызатараў.
 
Адзінай неспадзяванкай, якую машына падкінула на трасе, быў перегагэўшы недзе ў Германіі высакавольтны кабель. Пасля гэтага выпадку ў багажніку Лявона заўседы ляжаць запасныя.
Адзінай неспадзяванкай, якую машына падкінула на трасе, быў перагарэўшы недзе ў Германіі кабель. Пасля гэтага выпадку ў багажніку Лявона заўсёды ляжаць запасныя.

- Узмоцненыя амартызатары прапанаваў усталяваць майстар, у якога я абслугоўваюся. Дзякуючы ім машына зрабілася не такой нізкай, каб чапляцца на лясной дарозе за карані дрэваў ці ўзімку "сядаць на бруха" ў снег. На трасе ж поўны прывад дапамагае машыне быць больш устойлівай, і я нават не ведаю, ці змагу пасля Legacy ездзіць на монапрывадным аўто. Зрэшты, пры неабходнасці здолею, натуральна.

"Дыскі "Крамбамбулі" амаль заўсёды выратоўваюць мяне пры сустрэчах с даішнікамі"

Асаблівага ж камфорту, "як на Mercedes", па словах Лявона, пры яздзе на гэтай мадэлі Subaru чакаць не варта: у машыне няма "ўсялякіх там датчыкаў дажджу і парктронікаў". З карысных для сябе опцый наш герой можа вылучыць толькі што круіз-кантроль. Аднак, вядома, што "субараўскі" рухавік – не той, каб усталяваць крэйсерскую хуткасць і спакойна рухацца.
 
Выкананы ў просценькіх традыцыях большасці "японцаў" пачатка 2000-х, інтэр"ер Subaru таксама не блішча раскошай але і не выглядае архаічна.
Выкананы ў просценькіх традыцыях большасці "японцаў" пачатка 2000-х, інтэр'ер Subaru таксама не блішчыць раскошай, але і не выглядае архаічна.

- Я хоць і спакойны кіроўца, аднак Legacy дазваляе быць рэзкім аўтамабілістам, калі, напрыклад, спяшаешся на канцэрт. На хуткасці ў 170 км/г машына вядзе сябе даволі прадказальна, хоць і крышку шумнавата. На трасе яна патрабуе каля 10 літраў бензіна, а па горадзе прыкладна на два літры болей.
 
Лічыцца, што рухавік Subaru – вотчына прафесійных механікаў, таму месцы, куды дазваляецца ўлазіць уладальніку самастойна, для зручнасці абазначаны жоўтым колерам.
Лічыцца, што рухавік Subaru – вотчына прафесійных механікаў, таму месцы, куды ўладальнiку дазваляецца ўлазіць самастойна, для зручнасці абазначаны жоўтым колерам.

Прадказальна і тое, што, спяшаючыся на канцэрты на высокай хуткасці, не мінаў Вольскі і сустрэч з даішнікамі. Наш герой не ведае, ці пазнавалі ў iм аўтара ўсім вядомых "Трох чарапах" і "Гасцей", аднак заўсёды добра рэагавалі на беларускую мову і з задаволеннем бралі кружэлкі "Крамбамбулі" замест штрафа.

- Быў, праўда, адзін выпадак, калі даішнік у мяне і дыск узяў, і штраф выпісаў. Таксама гадоў пяць таму быў момант, калі мне наогул проста сказалі: "Ці не маглі б вы пакласці пэўную суму, бо ў вас вялікае перавышэнне і на наступны раз пазбавіцеся правоў?" Крыху падумаўшы, я "зламаўся" і аддаў тыя 40 долараў.
 
Гэтую брашуру ў бардачок кінула жонка Лявона, маўляў, вучыся правільна кантактаваць з даішнікамі. Аднак, паводле прызнання Вольскага, ён гэтую кніжачку ніводнага разу не разгортваў.
Гэтую брашуру ў бардачок кінула жонка Лявона, маўляў, вучыся правільна кантактаваць з даішнікамі. Аднак, паводле прызнання Вольскага, ён гэтую кніжачку ніводнага разу не разгортваў.

"Мая творчасць зараз больш падобная на гуманітарную дапамогу беларускаму народу"

С польскай жа дарожнай паліцыяй у Лявона адносіны больш празаічныя. Па яго назіраннях, яны асабліва па-сувораму адносяцца да кіроўцаў з усходніх рэгіёнаў і дамовіцца з імі проста немагчыма. А вось адносіны з іншымі польскімі ўдзельнікамі дарожнага руху пабудаваць Вольскаму лягчэй.

- Культура кіравання ў Польшчы не тое каб кардынальна адрозніваецца ад беларускай, але там проста меней тых, хто няўрымсліва перамяшчаецца з паласы ў паласу. У нас жа за аўтамабілістамі трэба заўсёды сачыць, заўважаць іх розныя капрызы кшталту рашэння рэзка памяняць крайнюю левую паласу на крайнюю правую. Аднак я разумею, што людзі ў нас нервовыя і заўсёды некуды спяшаюцца.
 
За шэсць гадоў эксплуатацыі наш герой павялічыў прабег не на шмат: з 170 тыс. міль пры набыцці, да 202 тыс. на сення.
За шэсць гадоў эксплуатацыі наш герой павялічыў прабег не намнога: з 170 тыс. міль пры набыцці да 202 тыс. на сёння.

Лявон лічыць, што такая нервовая сітуацыя на нашых дарогах звязаная з агульным узроўнем культуры ў краіне. Наш герой ужо змірыўся з тым, што ў Беларусі звыклая для людзей справа – самарэалізоўвацца за рулём. Набыць жа сабе лепшую і навейшую машыну не для пантоў, а хаця б для камфорту Вольскі пакуль не плануе.

- Я не бачу зараз у Беларусі для сябе сэнсу набываць лепшую машыну, і не толькі таму, што з-за Мытнага саюза яны істотна падаражэлі. Канешне, я б мог сябе ў нечым годзік паабмяжоўваць, як нашы суайчыннікі, і памяняць аўто, але пакуль што гэтага недастаткова хочацца. Калі б захацелася ўсур'ёз, дык памяняў бы. Апроч гэтага, у мяне шмат музычных праектаў, якія патрабуюць нямала грошай. А ў наш час, калі не купляюцца дыскі, мая творчасць больш падобная да гуманітарнай дапамогі беларускаму народу.

Хоць новую машыну Вольскі пакуль набываць і не плануе, аднак можа сказаць, што зараз яму болей за ўсе сімпатызуюць Subaru Forester і Chrysler 300C.
Хоць новую машыну Вольскі пакуль набываць і не плануе, аднак можа сказаць, што зараз болей за ўсё сімпатызуе Subaru Forester і Chrysler 300C.

"Я карэнны мінчук, аднак не адчуваю зараз гэты горад сваім"

Апошні груз гуманітарнай дапамогі беларускаму народу быў скінуты Лявонам Вольскім 25 сакавіка ў выглядзе новага альбома "Грамадазнаўства". Доўгачаканая праца адрозніваецца ад іншых больш кароткімі песнямі з незавулеяваным сацыяльным сэнсам. Лявон гэтага не абвяргае і пацвярджае, што нават радкі адной з песень: "Адкуль ні ўцякай, куды ні бяжы, і тут ты чужы, і там ты чужы" – у нейкай ступені і пра яго.
 
Новы альбом Лявон возіць у бардачку ўжо не для таго, каб адкупляцца ад даішнікаў, а "проста таму, што прыемна мець свежы, "новаспечаны" дыск у сваёй машыне".
Новы альбом Лявон возіць у бардачку ўжо не для таго, каб адкупляцца ад даішнікаў, а "проста таму, што прыемна мець свежы, "новаспечаны" дыск у сваёй машыне".

- Я карэнны мінчук, але зараз не адчуваю гэты горад сваім ні ў архітэктурным, ні ў ментальным сэнсе. Калі пры Саюзе, які я ніколі не любіў, дзяржава хаця б спрабавала давесці людзям спрэчнавата-ўтапічныя ідэі пра "непарушную дружбу народаў", "самаахвярную працу на карысць радзімы", то зараз мы маем канкрэтнае цынічнае грамадства спажывання без усялякай нацыянальнай ідэі ці беларускай мары. Дэкларуюць, што ў нас дзяржава для народа, аднак гэта рэдка калі пацвярджаецца на практыцы.

Таксама, па словах Лявона, не адчувае ён сябе сваім і ў такім Мінску, дзе улюбёным месцам моладзі з'яўляецца Няміга. Наш герой не разумее, што прыгожага ў цяперашняй Нямізе, і наогул лічыць яе нейкім культурным нонсэнсам.

- Ну дзе гэта відана, каб гістарычны цэнтр забудоўваўся будынкамі са шкла і бетону, характэрнымі для даун-таўна?! Ды яшчэ ўсё гэта робіцца вельмі танна: значна танней, чым у той жа Вільні.
 
Аднак і на Захадзе, дзе Вольскі праводзіць шмат часу, сваім ен сябе не лычыць, бо не жыве там пастаянна. Але эміграваць туды, толькі каб "стаць сваім" – таксама для яго не варыянт.
Аднак і на Захадзе, дзе Вольскі праводзіць шмат часу, сваім ён сябе не лічыць, бо не жыве там пастаянна. Але эміграваць туды, толькі каб "стаць сваім", – таксама для яго не варыянт.

"Я ўжо не веру ні ў якія перамены, бо не бывае такога, каб дыктатар Салазар сказаў: "Давайце дэмакратызуем!"

Магчыма, што больш утульна Лявон мог бы сябе адчуваць у Мінску хаця б пры наяўнасці пастаянных выступаў на канцэртных пляцоўках краіны, з чым у яго даўно ёсць праблемы. Артыст з 2004 года з пераменным поспехам то ўваходзіць, то выходзіць з так званых чорных спісаў беларускіх музыкаў.

- Пасля першай забароны я доўга перажываў, але зараз мне ўжо нецікава разбірацца, у чорным спісе я ці не. Гэта ўсё так камічна, калі адмысловыя людзі сядзяць і адсочваюць, каб нідзе не пранік у інфармацыйную прастору варожы музыкант. Хаця, я думаю, што зараз перад чэмпіянатам дазволяць нават самых забароненых выканаўцаў, але хутка ўсё зноў скончыцца.

Не верыць Лявон і ў лібералізацыю перад прэзідэнцкімі выбарамі, бо забароненая музыка "ўздзейнічае на маладых выбарцаў і цягне іх у лапы каварнага Захаду". Не асабліва давярае наш герой і апошнім заявам прэзідэнта ў пасланні беларускаму народу і парламенту аб неабходнасці "жывой шырокай дыскусіі" і "грамадскага дыялога" ў краіне.

- Я ўжо не веру ні ў якія дэмакратычныя перамены, ініцыяваныя ўладай, бо мы гэтыя дэкларацыі з высокіх трыбун чуем 20 год. Ніколі не бывае такога, каб дыктатар Салазар у 80 гадоў рэзка сказаў: "О, давайце дэмакратызуем!"
 
Не асабліва веручы зараз у нейкія перамены на Беларусі, Лявон пачынае іх з сябе і па-еўрапейску ніколі не выкідае скарыстаныя батарэйкі, а заўседы адвозіць іх у пункт прыему.
Не асабліва веручы зараз у нейкія перамены ў Беларусі, Лявон пачынае іх з сябе і па-еўрапейску ніколі не выкідае скарыстаныя батарэйкі, а заўсёды адвозіць іх у пункт прыёму.

Аднак зусім скептычна Вольскі быў настроены не заўсёды. Так, ён прыгадвае, што перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года недзе ў грамадзянскім сумленні яшчэ цеплілася думка аб нейкіх зменах у краіне.

- Але галавой я разумеў і тады, што нічога не будзе, бо якая ў нас можа быць схема прыходу да ўлады гуманітарыя, калі там сядзяць аграрнікі і дырэктары заводаў? Я думаю, што і зараз ва ўладзе ёсць пару інтэлектуалаў і добрых эканамістаў, якія ўжо кінулі спадзяванні на нейкія рэформы, проста зарабляючы грошы.

"У Беларусі не варта даводзіць пратэсты да сілавога супрацьстаяння, бо, думаю, страляць у людей у нас не пабаяцца"

І калі ў Беларусі зараз размовы пра перамены не вельмі актуальныя, то ва Украіне ў сувязі з прызначанымі на 25 мая прэзідэнцкімі выбарамі гэта тэма гучыць куды часцей. Аднак Лявон не можа сказаць, якому з кандыдатаў ён больш сімпатызуе, бо не мае дастатковых ведаў пра ніводнага з іх. Але калі б, напрыклад, папулярнай ва Украіне "Крамбамбулі" прапанавалі выступіць у падтрымку таго ці іншага прэтэндэнта, Вольскі адразу б не згадзіўся, але б і не адмовіў.

- Калі б такая прапанова мне паступіла, я, перш чым прымаць рашэнне, добра б вывучыў жыццёвы шлях гэтага кандыдата, бо ўплываць на гісторыю іншай краіны праз свае выступы можна толькі тады, калі ты разбіраешся ў яе палітычным жыцці. Я ведаю, што некаторыя беларускія музыкі гралі на канцэртах за Януковіча яшчэ ў 2004 годзе, але не лічу прыстойным выступаць на такіх мерапрыемствах выключна за грошы, маўляў, плаціце, а мне ўсё адно, што там у вашай краіне робіцца.

Сам жа Вольскі выступаў на Майдане як у 2004 годзе, так і ў снежні 2013. Прынцыповай розніцай гэтых двух пратэстаў, па яго назіраннях, было тое, што калі першы Майдан уяўляў сабой суцэльны пазітыў з канкрэтнымі мэтамі, то на апошнім адчувалася нешта нядобрае ў паветры. Лявон узгадвае, што вонкава ўсё было выдатна – добразычліва, дысцыплінавана, без усялякай агрэсіі, але прысутнічала прадчуванне, што здарыцца нешта кепскае. Як вядома, гэта прадчуванне вылілася ў больш чым за сотню загінулых.

- З аднаго боку, добра, што ўкраінскі народ здольны адстойваць свае правы, а з іншага боку, вельмі сумна, што гэта адбываецца праз такія ахвяры. Я вельмі перажываю і думаю, што нам пры падобнай сітуацыі не варта даводзіць яе да сілавога супрацьстаяння. У нас, хутчэй за ўсё, страляць не пабаяцца…


-35%
-20%
-20%
-10%
-30%
0066429