Поддержать TUT.BY
146 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Как не перепутать грипп с простудой и коронавирусом, рассказывает врач
  2. «Алкоголь — основная причина». Врач рассказывает, почему появляется панкреатит и как его лечить
  3. Олексин рассказал, почему торговал сигаретами через арабскую компанию
  4. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  5. «Нацбанк показал, что рычаги у него остаются». Что означает повышение ставки рефинансирования
  6. США ввели новые санкции против России и высылают 10 российских дипломатов
  7. Бабарико говорит, что обвиняемые невиновны. А как считают они сами?
  8. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  9. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  10. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  11. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей
  12. «Дети писали: вы крутая!» Татьяна ушла из бизнеса в школу и перевезла семью из Минска в Ляховичи
  13. «Друзья шутят, что я теперь «яжбать». Молодой папа в декрете — о разводе, дочери и трудностях
  14. Глава Нацбанка прокомментировал слухи о своей отставке
  15. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке
  16. Какой уровень холестерина в крови небезопасен и чем он грозит? Врач отвечает на частый вопрос
  17. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  18. «Вы будете петь вместе с ангелами, и твой голос будет звучать, как всегда, ярко». В Минске простились с Леонидом Борткевичем
  19. Суды и протесты, созвон Лукашенко и Путина, похороны Борткевича. Что происходит в Беларуси 15 апреля
  20. Конституционная комиссия предлагает дать право голоса белорусам от 20 до 70 лет
  21. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  22. Опубликована свежая статистика Минздрава по COVID-19
  23. АНТ: «Ціханоўскія атрымалі долю ў кампаніі сям'і Бабарыкі задоўга да выбараў». Глядзім дакументы
  24. Лукашенко пообещал рассказать «много интересного» об Алиеве и Карабахе, когда перестанет быть президентом
  25. Сегодня завершается сбор средств на проект TUT.BY
  26. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  27. Посольство США в Беларуси прокомментировало задержание Юрия Зенковича
  28. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  29. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500
  30. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада


Настасся Жарская, фота аўтара i Сяргея Раманоўскага,

Ідэя выправіцца на Гомельшчыну на роварах з’явілася ў мяне напрыканцы жніўня мінулага года даволі нечакана. Мне раптам выпала некалькі дзён адпачынку, надвор’е было спрыяльнае і, што самае галоўнае, знайшлася добрая кампанія ў асобе надзейнага таварыша.
 

 
Наша велападарожжа стартавала ў Буда-Кашалёва. Мы даехалі туды ранішняй электрычкай з Мінску і адразу рушылі на Чачэрск. Мясцовасць там трохі ўзгорыстая, але ехаць было прыемна. Бянтэжылі толькі знакі-папярэджанні аб радыяцыйным забруджанні лесу і небяспецы збору там грыбоў і ягад, якія сустракаліся паабапал дарогі даволі часта.





Чачэрск – мястэчка вельмі файнае. Тут захаваліся ратуша к. ХVІІІ ст. (дзе зараз месціцца краязнаўчы музей), прыгожая царква 1779-83 гг., палац Чарнышовых-Круглікавых ХІХ ст., сінагога, вінакурня ды проста шмат пекнай шараговай забудовы.

Цікава, што ўсе вежы мураванай ратушы з’яўляюцца драўлянымі, аднак здалёк гэта зусім не заўважна. А царква збудавана ў форме ратонды, што з’яўляецца досыць рэдкай з’явай для Беларусі. І вежа над яе ўваходам таксама драўляная.
Падсілкаваўшыся ў парку, мы перабраліся праз шырокую Сож і даехалі да вёскі Покаць, за якой і прыпыніліся. Збіраліся стаць ля ракі, але праз хмызнякі да яе так і не прарваліся. Аднак сам лес там вельмі прыгожы, стаянка была годная.
 

 
Назаўтра рушылі на Свяцілавічы. Мімаходзь пазахапляліся краявідамі ракі Бесядзь і Стаўбунка. Пераезд жа да Веткі праз 30кіламетровую практычна нежылую зону выклікаў дзіўныя адчуванні і пакінуў незабыўныя ўражанні. У мястэчку мы спярша патрапілі ў Музей народнай творчасці, які займае дом купца Грошыкава к.ХІХ ст., а пасля зазірнулі на прыстань і пляж. Дарэчы, веткаўскія музейныя экспазіцыі вельмі багатыя і цікавыя, вельмі раю пры выпадку іх наведаць!
 


 
Далей мы перабраліся на другі бераг Сожы ды адразу патрапілі ў вёску Хальч, дзе не без падказкі мясцовых знайшлі сядзібу Войніч-Сенажэцкіх, збудаваную напачатку ХІХ ст. у стылі позняга класіцызму.



Палац зараз рэстаўруецца, пра што сведчыць шыльда на будынку (другі паверх якога зроблены з дрэва, між іншым), прысутнасць дзядзечкі-ахоўніка з сабакам ды гара спілаваных пнёў (відаць, з панскага парку). Некаторыя прачытаныя мной перад падарожжам крыніцы сцвярджалі, што там месціцца філіял гомельскага абласнога краязнаўчага музея. Аднак па праўдзе кажучы, уражання абжытага месца сядзіба ў нас не пакінула.
Заночылі мы побач, на рыбацкіх сцежках ля Сожы. Мяркуючы па колькасці сустрэтых намі рыбакоў, лавіць там ёсць што. Ды і краявіды проста шыкоўныя.
 


 
Дзень трэці распачаўся транзітным праездам праз Гомель. Крыху затрымаўшыся ў парку ля палацу Румянцавых-Паскевічаў, мы выбраліся на М10. Неўзабаве збочылі на шашу, што ідзе праз вёску Цыкуны. Ехаць было лёгка, дарога вызначалася добрым асфальтам і адсутнасцю пагоркаў, і да Рудні Марымонавай мы даімчалі досыць хутка. Аднак далей пачалася жорсткая гравійка, якая цягнецца ажно да Рудні Каменевай, дзе мы ўсё ж знайшлі маляўнічую сцежку праз лясок Днепра-Сожскага заказніка.



Сцежка гэтая прывяла нас у вёску Падрачыцкае, што стаіць на Дняпры. Там мы і запланавалі чарговы прыпынак. Праўда, выйсці да берагу атрымалася не адразу. Без падказкі мясцовых было зусім не відавочна, у якім кірунку рухацца. Акрамя таго, нам давялося літаральна прадзірацца праз падрачыцкія пяскі. Шчыра кажучы, апошнія кіламетры мы папросту пратопалі пешкі. Аднак нарэшце ўбачаныя намі дняпроўскія краявіды былі таго вартыя! Гэта сапраўдны рай! Высокія берагі, шырокая хуткаплынная рака, чысты саснова-бярозавы лес. Ды яшчэ заход сонца заспелі. Пекната, адным словам.



 
Патрапіць ў Падрачыцкае можна па дарозе, як адразу прыехалі мы. А можна па рацэ, дзе курсуе карабель. І вырашылі мы на зваротным шляху даехаць да Лоева тым рэйсавым цеплаходам, для разнастайнасці маршруту. Прыстань даволі хутка знайшлася, хоць яна і не пазначана ніяк, хіба што гарой смецця на беразе. Ды гэта была не галоўная праблема. Карабель затрымліваўся, і даволі моцна. На наша шчасце, на беразе ў чаканні транспарту апынуліся ня толькі мы. Мясцовая кабета з дапамогай сваіх знаёмых здолела звязацца з рачным вакзалам у Лоеве, у выніку хоць і са спазненнем на паўтары гадзіны, але мы паехалі. Вядома, ровары патрапілі на гэты шыкоўны круіз у складзеным і запакаваным выглядзе.
 

 
Падчас непаўторнага паўтарагадзіннага круізу мы паспелі пабачыць месца злучэння Дняпра з Сожам, захапіцца лоеўскімі каньёнамі, “выкрыць” рыбацкія сховы ды проста атрымаць асалоду ад краявідаў і самога падарожжа.





Праз затрымку цеплахода мы пачалі спазняцца на цягнік, які планавалі злавіць у Рэчыцы. А тут яшчэ надвор’е сапсавалася, аднекуль нагнала хмарак, узняўся вецер. Час ад часу імжыла, аднак мы не спыняліся і нават паспелі мімаходзь зазірнуць у вёску Пярэдзелка, каб агледзець старадаўнюю сядзібу Рудзяеўскіх. Зараз яе тэрыторыю займае мясцовая школа, і палац, збудаваны ў першай палове ХІХ ст., быў адносна нядаўна выдатна адрэстаўраваны.
 

 
Асобна хочацца адзначыць маляўнічасць Днепра-Брагінскага вадасховішча, якое мы з-за недахопу часу вельмі хутка праскочылі. А яшчэ падчас падарожжа па Гомельшчыне можна пабываць на Марсе.
 

 
Толькі патрапіўшы на рэчыцкі вакзал, я ўсвядоміла, што маршрут завершаны. Нас чакаў цягнік і дарога дадому. За тыя чатыры дні мы амаль незаўважна адолелі каля 300 км, выдатна сустрэўшы восень!

-30%
-15%
-80%
-10%
-5%
-20%
-15%
-14%