
Каб патрапіць у фінал чэмпіяната, спартоўцы-аматары напярэдадні павінны былі прайсці кваліфікацыю. Кваліфікацыйныя заезды на картынг-трэку пачаліся з першых дзён тыдня і скончыліся ў пятніцу.
У выніку былі адабраныя восем гамельчукоў, якія паказалі лепшы час пры праходжанні круга. 27 мая лідэры пазмагаліся між сабою ў фінальных заездах за першае месца.




