103 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В новом КоАП изменилась формулировка «создание аварийной обстановки». Что это значит для водителей
  2. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  3. Прививать всех желающих от COVID-19 начнут в апреле. Вакцина будет от белорусского предприятия
  4. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  5. «Пары начинались в 3 утра». Белорусы, которые учатся в Китае, не могут вернуться в вуз
  6. Ватные палочки, серные пробки. Врач — о том, из-за чего еще слух может стать хуже
  7. «Радуюсь „мягкому“ приговору для невиновных людей». Известные белорусы — о приговоре врачу и журналисту
  8. Был боссом Дудя, построил крутой бизнес в России, а сейчас помогает пострадавшим за позицию в Беларуси
  9. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  10. Виктор Лукашенко получил звание генерал-майора запаса. Предыдущее его известное звание — капитан
  11. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  12. Минское «Динамо» проиграло СКА в первом матче Кубка Гагарина
  13. Суды над журналистами, маникюр прокурора, морозы и снег. Февраль-2021 — в фотографиях TUT.BY
  14. Чиновники обновили базу тунеядцев. С мая с иждивенцев будут брать по полным тарифам за отопление и газ
  15. Светлана Тихановская прокомментировала видео СК по ее делу
  16. Приговор по делу о «ноль промилле», документы на экстрадицию Тихановской и жуткая авария — все за вчера
  17. Лукашенко рассказал о подробностях переговоров с Путиным
  18. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  19. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу
  20. Суд по делу «ноль промилле», новые задержания, планы по экстрадиции Тихановской. Что происходило 2 марта
  21. «Единственным справедливым решением был бы оправдательный приговор». Заявление TUT.BY по делу «ноль промилле»
  22. Водители жаловались, что после поездки по М10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  23. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  24. Жуткое ДТП в Волковысском районе: погибли три человека, в том числе новорожденный ребенок
  25. Какой будет погода весной и стоит ли прятать теплые пуховики в марте
  26. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  27. Вот почему он стоит больше 100 тысяч евро. В Минск привезли первый Mercedes S-класса нового поколения
  28. Что известно о «собственной ракете для „Полонеза“», которую создали в Беларуси
  29. «Шахтер» впервые стал обладателем Суперкубка Беларуси, победный пенальти забил вратарь
  30. «Готовились к захвату зданий в Гомеле». СК — об экстрадиции Тихановской и деле в отношении ее доверенных лиц


Аліна РАДАЧЫНСКАЯ, фота аўтара і promdesign.by,

Знешнасць гарадскога транспарту мусіць быць "папсовай" — колеры, формы і стыль без выклікаў, дэталяў, якія б раздражнялі, ды іншай эксцэнтрыкі. Як знайсці баланс паміж экалогіяй, эканоміяй і зручнасцю — "прымочкі" дызайну ідэальнага гарадскога транспарту раскрывае кіраўнік аддзела дызайну і праектавання Аб’яднанага інстытута машынабудаўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Данііл СЯДНЁЎ.

Фірмовы стыль

Беларускія вытворцы транспарту канкурэнтныя на знешніх рынках і па кошце, і па якасці. Аднак што датычыць дызайну, тут яшчэ шмат працы.
 
Аддзел дызайну і праектавання Аб’яднанага інстытута машынабудаўніцтва НАН супрацоўнічае практычна з усімі машынабудаўнічымі прадпрыемствамі краіны. Там, дзе праглядаецца ўласны стыль, яны захоўваюць пераемнасць у новых мадэлях.
 
Новы МАЗ-МАН злева
 
— На МАЗ-МАН, напрыклад, нас запрасілі адмыслова для распрацоўкі ўласнага стылю, — дзеліцца асаблівасцямі працы з замоўцамі кіраўнік аддзела Данііл Сяднёў.
 
Мадэрнізацыя — нашмат таннейшая за распрацоўку прынцыпова новай мадэлі, таму гэта самы запатрабаваны тып замовы, як для айчынных, так і для замежных дызайнераў.
 
Апошняя распрацоўка, выкананая дызайнерамі інстытута машынабудавання для прадпрыемства "Белкамунмаш", — другая мадэрнізацыя тралейбусаў трэцяга пакалення.
 
Мадэрнізаваны тралейбус 321 мадэлі "Белкамунмаша" мае больш простую канструкцыю і сучасную "знешнасць".
 
Макет мадэрнізаванага тралейбуса 321 мадэлі "Белкамунмаша"
 
У параўнанні з папярэднікам у яго большыя вокны, змененая большасць элементаў задняга даху. Нахіл жа пярэдняга даху захаваны, як і бампер, які ўжо можна назваць візітоўкай беларускіх тралейбусаў.
 
— Тралейбус мусіць быць пазнавальны. "Белкамунмаш" стаў брэндам, — кажа Данііл Сяднёў.
 
Знайдзі адрозненні
 

Істотным элементам фірмовага стылю ёсць колер.
 
— Калі мы распрацоўваем дызайн, мы падбіраем той колер, які будзе найбольш адпавядаць сучасным тэндэнцыям: спакойныя колеры, цёплыя. Для нашай мясцовасці гэта важна праз халодны клімат, — тлумачаць адмыслоўцы.
 
Трамвай чырвоны, бо клімат халодны
 

Гарадскі транспарт будучыні

Асноўныя тэндэнцыі — нізкая падлога, візуальна павялічаная плошча шкла і кандыцыянаванне салона замест традыцыйных пакуль для Беларусі фортак.
 

 
Дадаюцца электронныя табло ды іншыя тэхналагічныя "прымочкі". Паступова ў гарадскім транспарце пачынаюць ужываць светадыёдныя элементы, якія дазваляюць значна знізіць энергетычныя выдаткі.
 
Цяпер распрацоўваюцца "гібрыды" — транспарт з гібрыдным прывадам, — якія маюць адмысловы генератар і назапашвальнік энэргіі, што дазваляе эканоміць паліва.
 
— Гібрыды могуць даць у сотні і тысячы разоў большы эфект, чым светадыёды, — ацэньвае эканамічную мэтазгоднасць інавацыі Данііл Сяднёў.
 
Першыя ў СНД

У 2007 годзе "Белкамунмаш" атрымаў замову з Масквы на выпуск трамвая з нізкай падлогай. Аналагі яго існавалі. Аднак па тэрыторыі СНД не каталася ніводнай такой мадэлі.
 

 
За дзесяць месяцаў адмыслоўцы інстытута машынабудавання распрацавалі агульны дызайн, каркас, знешнія панэлі, інтэр’ер кабіннага модуля (працоўнае месца кіроўцы).
 
Трамвай ездзіць, як метро: дасягнуўшы канцавой, кіроўца проста пераходзіць у кабіну з процілеглага боку трамвая. Ніякіх разваротаў і трамвайных колаў, а значыць — эканомія гарадской прасторы.
 

 
Праз крызіс 2008 года замоўцы адмовіліся ад праекту, і ён быў зрэалізаваны ў Мiнску.
 
Аднак здольнасць яго змяняць кірунак руху ў Мінску выкарыстоўваць немагчыма.
 
Як сведчаць кіроўцы, гэта не дазваляюць зрабіць рэйкі, разлічаныя на папярэднія мадэлі, якім неабходна разварочвацца. У выніку новы трамвай нават меней функцыянальны — ён працуе толькі на двух маршрутах — 1 і 5, бо толькі на іх ёсць кола, дастатковае для развароту двух вагонаў.
 
У студзені 2012-га беларускі трамвай пачаў ездзіць па Кіеве.
 
Эрганамічнасць

Звычайна дызайнерам замаўляюць праекты працоўнага месца кіроўцы і экстэр’еру — мадэрнізацыя пярэдніх і задніх дахаў. Таксама аддзел дызайну і праектавання праводзіць тэсты на эрганамічнасць. Правяраць на зручнасць выкарыстання апошнія гады даводзіцца толькі кабіны кіроўцаў. Тэставаннем пасажырскага салона займаюцца канструктарскія аддзелы на прадпрыемствах. Хаця яшчэ шэсць год таму гэта было задачай аддзела дызайна і праектавання, кажа Данііл Сяднёў:
 
— Менавіта тады з’явіліся крывалінейныя парэнчы, якія і сёння можна сустрэць у аўтобусах. Спачатку да такога дызайн-праекту салона аднесліся скептычна. Канструктарам было нязвыкла, да таго ж гэта дадатковая тэхналагічная аперацыя.
 
Але ў выніку інавацыя прыжылася.
 
Ці падабаецца вам такі гарадскі транспарт?
-30%
-50%
-17%
-25%
-20%
-10%
-23%
-30%
-10%