176 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  2. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  3. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  4. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-кассовый центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  5. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  6. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга
  7. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  8. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  9. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  10. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  11. Стартовала выставка-конвент Unicon & Game Expo. Вот как выглядят ее гости и участники
  12. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  13. Возле Дома правосудия задержали журналиста TUT.BY. Ее отправили на Окрестина, в субботу ее будут судить
  14. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  15. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  16. Фоторепортаж. На Куйбышева открылась «Песочница» — площадка с уличной едой, которую любят минчане
  17. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  18. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  19. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  20. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отправилась за мухоморами
  21. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  22. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  23. Стоматолог понятно объясняет, нужны ли вам брекеты и что о них важно знать
  24. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  25. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  26. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства ни черта не сделают все равно
  27. После заявления Минтруда, что ветераны не получат выплаты к 9 мая, BYSOL запустил сбор. Сколько собрали
  28. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  29. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  30. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках



 

Веласезон-2011 наша кампанія вырашыла распачаць на ўсходзе Беларусі. Пасля некаторых роздумаў акрэсліўся наступны маршрут: Талачын-Друцк-Каменна-крывое-Круглае-Тубушкі-Дудаковічы-Равучча-Талачын. Кіламетраж склаў прыкладна 80 км.

Суботняя ранішняя электрычка даставіла нас да ст.Талачын, што знаходзіцца за 4км ад самога горада. Пасля збораў накіраваліся ў цэнтр. Агляд мясцовых архітэктурных помнікаў распачалі з наведвання касцёла св. Антонія Падуанскага, збудаванага ў 1853 г.



Захаваліся ў Талачыне і пабудовы былога кляштару базыльянаў, заснаванага яшчэ ў 1769 г. Сёння на яго тэрыторыі дзейнічае праваслаўны Пакроўскі жаночы манастыр, а ўніяцкая царква з’яўляецца праваслаўным храмам. 



Дарэчы, некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што ў 1812 г. у кляштарным жылым корпусе ночыў Напалеон. 



Вельмі раю наведаць Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей (вул.Піянерская 4). Уваходныя квіткі каштуюць танна, што традыцыйна для большасці беларускіх устаноў культуры. Пабачыць жа можна шматлікія археалагічныя знаходкі, у т.л. з гарадзішча ў Друцку. Увогуле тут шмат цікавостак, а экскурсаводы дасведчаныя і захапляльна распавядаюць пра гісторыю края. У нас засталіся вельмі прыемныя ўражанні!





У Талачыне можна пабачыць таксама шараговую забудову XIX-пач. XX ст., старыя вытворчыя карпусы 1й пал. XX ст. ды яшчэ тое-сёе. Пакатаўшы трохі па мястэчку, рушылі далей на Друцк. Па дарозе мінулі некалькі каменных межавых слупоў, пастаўленых тут пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. Талачын тады апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, і ў 1772-1793 гг. ваколіцы яго знаходзіліся ў памежнай зоне. Тут нават працаваў памежны пункт з мытняй.



Старажытны Друцк у ХІ-ХІІ ст. з’яўляўся буйным гандлёвым і рамесным цэнтрам. Аднак шматлікія войны паступова давялі яго да ўзроўню малалюднага мястэчка. Да нашых дзён захаваліся рэльефы Друцкага гарадзішча, археалагічнага помніка XI-XVI ст.



У 2001 г.  тут быў усталяваны памятны знак у гонар 1000-годдзя Друцка, а таксама адноўлены драўляны храм Св. Божай маці, узведзены (згодна з летапіснымі крыніцамі) ў 1001 г. Магчыма, храм быў першай праваслаўнай царквою на беларускіх землях. На тэрыторыі замчышча былі рэканструяваны і некалькі драўляных вежаў.



Акрамя таго, тут захаваліся гаспадарчыя пабудовы сядзібы Гардзялкоўскіх к. XIX-пач. XX ст. Дарэчы, пані Тэрэза Гардзялкоўская напрыканцы ХІХ ст. ахвяравала сродкі на асвету і адукацыю на беларускай мове, публікавала свае пераклады ў “Нашай ніве”, выдавала за свой кошт беларускія кнігі. Яе сын Канстанцін Гардзялкоўскі паспрыяў адкрыццю ў в.Сані ў 1908 г. школы з беларускамоўным навучаннем. Нейкі час там выкладалі Якуб Колас і Янка Маўр, якія былі пазбаўлены права настаўнічаць ў дзяржаўнай школе за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе ў Мікалаеўшчыне.



Замест абяцанага прагнозам дажджу з самага ранку бязлітасна паліла сонца. У выніку яшчэ да абеду наша група трохі абгарэла. Давялося прыпыніцца, каб перадыхнуць ды папалудневаць. Пасля працяглай сіесты паехалі далей. Мінаючы в.Каменна-крывое, зірнулі на вадзяны млын к.ХІХ ст., які ўражвае сваімі памерамі.



Наступны пункт нашага маршрута – мястэчка Круглае, якое пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. таксама ўвайшло ў склад Расійскай імперыі. У 1782 г. гэтыя землі апынуліся ва ўласнасці княгіні Кацярыны Раманаўны Дашковай, адной з выбітнейшых асобаў эпохі расейскага Асветніцтва. У свой новы маёнтак княгіня ўпершыню прыехала ў 1783 г., з імпэтам узялася за аднаўленне занядбанай гаспадаркі, выдаткоўваючы на гэта вялікія сродкі. Напрыканцы 18 ст. Круглае ўжо было вялікім гандлёвым мястэчкам. Ад сядзібы Дашковай, на жаль, не засталося і следу.

Пра дзейнасць княгіні, як і пра іншыя гістарычныя падзеі ў мястэчку, можна даведацца ў мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеі (вул. Савецкая,40) Экспазіцыі там досыць цікавыя, знаёмяць з матэрыяламі па гісторыі края ад старажытных часоў да пач. ХХ ст. Адна з іх, да прыкладу, прысвечана сям’і генерала М. Чарняева і гісторыі яго радавога маёнтка ў Тубышках. Аднак засмуціла тое, што экскурсавод пра падзеі другой сусветнай вайны ведае значна болей за старадаўнюю гісторыю свайго раёна і Беларусі ўвогуле. Так што не пачулі там мы амаль нічога новага.





Наведаўшы мясцовую краму і закупіўшы прадуктаў для вячэры, кіруемся да в.Тубушкі. Аднак перш чым выехаць у правільным кірунку, накаталі вакол Круглага з дзясятак лішніх кіламетраў. Ад навальніцы, што заспела нас у дарозе, схаваліся на аўтобусным прыпынку. Пакуль адпачывалі-перакусвалі, дождж і скончыўся.

І вось мы на месцы маёнтка, што некалі належаў роду Чарняевых. Адным з самых вядомых яго прадстаўнікоў быў Міхаіл Чарняеў- расійскі ваенны і грамадскі дзеяч, удзельнік Крымскай і Каўказскай войнаў і ваенных экспедыцый у Сярэднюю Азію, нацыянальны герой Сербіі і першы губернатар Туркестана. Пасля адстаўкі вярнуўся ў радавое гняздо ў Тубышках, дзе і памёр у 1898 г. Пахаваны быў побач з капліцай 1855 г. пабудовы, ад якой сёння засталіся толькі руіны.



Некалькі год таму ля магілы быў ўсталяваны помнік генералу. Сядзіба Чарняевых не захавалася.



Паслянавальнічная вясёлка на хмарным небе была такой пекнай, што нас нянадта засмуціў нават вымушаны прыпынак на рамонтныя працы (у аднаго з удзельнікаў велападарожжа акурат ля капліцы здарыўся пракол). Нарэшце, у лесе за некалькі кіламетраў ад вёскі мы знайшлі неблагую палянку, дзе і заночылі.



Зранку выязджаем у кірунку Талачына, але на маршруце нас чакае наведванне яшчэ некалькіх помнікаў. Праўда, спачатку мы былі вымушаны прыпыніцца на чарговы веларамонт. Затое з’явіўся шанец агледзець цагляны завод ў в.Бразгучкі - цікавы закінуты прамысловы аб’ект. А таксама пафатаграфавацца ў рапсавым полі.



Далей праз вёскі Елькаўшчына, Славянка і Пасырава мы даехалі да в.Дудаковічы, дзе пакуль яшчэ стаіць царква Покрыва Св. Багародзіцы, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю 2й пал. XIX ст.



Ад Дудаковічаў дарога пачала нагадваць маршрут крос-кантры. На сваім шляху да в. Равучча нам давялося пераадолець шматлікія пагоркі, некалькі палёў, лясныя ды пясчаныя сцежкі. 



Адшукаць ў ваколіцах вёскі капліцу-пахавальню князёў Хамянтоўскіх к. ХІХ ст. было таксама няпроста. На жаль, і яна знаходзіцца ў напаўразбураным стане.



У рэшце рэшт, стомленыя, абгарэлыя, але вельмі задаволеныя, мы зрабілі невялікі прывал на абед ля р.Крывая. І пасля ўжо накіраваліся на талачынскую станцыю, каб злавіць сваю электрычку.


 

Фатаграфіі аўтара, а таксама Сяргея Раманоўскага, Нэлі Арцёменка і Наталлі Косар.

 

-10%
-21%
-10%
-20%
-25%
-14%
-30%
-10%
-15%
-50%