• Дорога
  • Тест-драйвы
  • Видео
  • Эксклюзив
  • Автобизнес
  • Происшествия
  • Офтоп
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  2. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  3. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  4. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  5. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  6. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  7. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  8. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  9. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  10. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  11. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  12. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  13. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  14. Скандал в фигурном катании, который сегодня невозможно представить. В заговоре обвиняли даже русскую мафию
  15. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  16. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  17. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  18. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  19. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  20. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  21. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  22. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  23. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  24. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  25. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  26. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  27. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  28. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  29. Гинеколог объясняет, почему может пропасть менструация и какие симптомы должны особенно насторожить
  30. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»


Игорь Скрипка,

Фото: vk.com
Фото: vk.com
Паколькі сам з’яўляюся веласіпедыстам з даволі вялікім стажам, хачу падзяліцца сваім вопытам. Часта мае знаёмыя кажуць: “Купіў бы я ровар і ездзіў бы, калі б…”, пасля чаго пералічваюць звычайна некалькі фактараў: калі б было, дзе ездзіць і дзе ставіць. Шаноўныя, адказваю ўсім: у нас ёсць, дзе ездзіць, і ёсць, дзе ставіць.
 
Па-першае, пра “ставіць”. Велапарковак у Мінску – што ў дурнога фанцікаў. Любы слуп, дрэва, парэнчы… Спіс можна доўжыць і доўжыць. Праўда, узнікае пытанне з крадзяжамі. Але супраць гэтага ёсць некалькі спосабаў.
 
1. Ездзіць на танным ровары. Хутчэй за ўсё, красці не будуць. А калі і будуць, дык не шкада.
 
2. Ездзіць на вельмі арыгінальным ровары. Красці не будуць, бо не прадасі, ды й пазнаць яго лёгка.
 
3. Паркаваць заўсёды каля сябе. Напрыклад, у калідоры свайго офіснага будынка (ці ўвогуле ў офісе).
 
4. Паркаваць у людных месцах, пажадана каля якога-небудзь ахоўніка ці вахцёра. Зразумела, што ахоўнік ці вахцёр за ваш ровар адказнасці несці не будуць, але патэнцыйнага вора сама іхняя наяўнасць паўстрымае.
 
5. Чапляць ровар на ланцуг. Стандартныя замкі з тросамі перакусваюцца кітайскімі мультытульнымі пласкагубцамі максімум за 40 секунд – правяраў асабіста. А вось ланцуг – гэта сіла!
 
Iгар Скрыпка
Iгар Скрыпка
 
Праўда, многіх бянтэжыць пытанне паркоўкі ровара не каля працы/крамы/боўлінга, а размяшчэнне ў кватэры. Так, згодны, гэта праблема. Няма зараз такіх сарайчыкаў ля дамоў, якія ставіліся калісьці, і куды можна было нават матацыкл загнаць. Таму большасць цягне сваіх двухколавых коней ва ўласную хату. Безумоўна, гэта не вельмі зручна. Ровар брудны, займае месца, аб яго стукаюцца і б’юцца. Шмат хто з гэтым проста мірыцца. Але вынаходлівыя людзі прыдумалі спосабы мінімізаваць шкоду.
 
1. Купіць роварную “вешалку”, iх даволі шмат. Можна, дарэчы, не купляць, а зрабіць самому – таксама весела.
 
2. Пакласці ў калідоры спецыяльную анучку, якой адразу па прыездзе праціраць колы і раму. Памяншае колькасць бруду ў кватэры.
 
3. Не цягнуць у кватэру ўвогуле. Я апошнім часам пакідаю яго толькі ў пад’ездзе. Праўда, тут трэба, каб пад’езд быў нармальны, каб добрыя суседзі і ўсе ўсіх ведалі. Бо інакш – крадуць. І кодавыя замкі не дапамагаюць.

4. А ячшэ, калі ў двары ці побач нехта мае гараж, дамовіцца з уладальнікам і стаўляць там. Месца ровар шмат не зойме, і гаспадар можа пагадзіцца.
 
Дарэчы, спецыяльна для тых, якія не хочуць цягаць ровар па лесвіцы: ён цудоўна памяшчаецца ў ліфт! Нават самы вялікі ровар у самы маленькі ліфт. Проста яго трэба ставіць на задняе кола.
 
Добра, будзем лічыць, што з паркоўкамі мы разабраліся. Пераходзім да пытання, як і дзе ездзіць.
 
Адразу скажу, што Мінск для веласіпедыста – вельмі зручны горад. Патэнцыйна. Вуліцы шырокія, горак мала (так, панове, мала, паездзілі б вы на ровары па Кіеве ці Вільні!). Праўда, ёсць ідыёцкія правілы і агромністыя бардзюры. Але і з гэтым вынаходлівыя раварысты прыдумалі, як разабрацца.
Перш-наперш аб правілах: не зважаючы на тое, што ў іх напісана, ездзіць на ровары па праезднай частцы ў большасці выпадкаў бяспечней, чым па ходніку. І гэта ўсё таму, што аўтамабілі ў большасці выпадкаў ездзяць па правілах, а пешаходы ходзяць, як хочуць. Да таго ж пакрыццё на дарозе значна лепшае (у большасці выпадкаў). Безумоўна, да ўсяго трэба падыходзіць з розумам – ездзіць праз Нямігу ў гадзіну пік па дарозе – гэта амаль самагубства.
 
Мне могуць запярэчыць – як жа, колькі аварый было, калі веласіпедыстаў аўтамабілі збівалі! Так, згодны, было. Але большасць такіх выпадкаў адбываюцца з-за таго, што аўтамабіліст, які паварочвае, не паспявае пабачыць веласіпедыста, які выязджае на пераход. А веласіпедыст, адпаведна, не заўважае аўтамабіліста. Калі ехаць па дарозе, усе ўсіх бачаць.
 
Я зараз не заклікаю да таго, каб парушаць правілы, проста спрабую абмаляваць сітуацыю.
 
Дарэчы, яшчэ адзін момант, які датычыцца правілаў: яны патрабуюць, каб на кожным пераходзе раварыст з ровара злазіў і вёў у руках. Працэнтаў 90 раварыстаў на гэты пункт увагі не звяртаюць – прынамсі, на пераходах рэгуляваных. Зразумела, гэта не спрыяе бяспецы. Але сыходзіць з ровара на кожным пераходзе – дык гэта прасцей пехам хадзіць! Праўда, з’явілася велапаласа па праспекце Незалежнасці – вось на яе працягу абсалютна афіцыйна можна пераязжаць пераходы, а не пераходзіць.
 
Але вы, як законапаслухмяны чалавек, хочаце ездзіць толькі па ходніку, і вас страшна бянтэжаць бардзюры. Дык вось, па іх трэба проста правільна ездзіць. Вядома, радасці яны вам у любым выпадку не прынясуць, але і так страшна раздражняць не будуць.
 
Першае і самае галоўнае, што трэба зрабіць перад тым, як вырушыць у паездку – напампаваць колы. Звычайна сучасныя пакрышкі разлічаныя на 4 атмасферы. Вось іх і пампуйце. Калі няма, чым памераць ціск – пампуйце, пакуль ёсць сіла. Справа ў тым, што слаба напампаваныя камеры хутчэй прабіваюцца. Пры любой няроўнасці камера стукаецца аб кола, пасля чаго ўтвараецца так званы “змяіны ўкус” – два праколы побач.

Калі ж вы добра напампавалі і паехалі, дык памятайце, што перад тым, як пераехаць бардзюр, трэба:
 
1. Зменшыць хуткасць;
 
2. Перад самым бардзюрам рэзка таргануць руль на сябе, каб пярэдняе кола паднялося;
 
3. Калі пярэдняе кола стане на зямлю за бардзюрам, перанясіце вагу цела на руль – задняе кола тады само падскочыць над бардзюрам.
Вось і ўсё.
 
А цяпер колькі словаў пра экіпіроўку. Абазнаныя раварысты параяць вам купіць: шлем, пальчаткі, велаформу, кантактныя туфлі і педалі, ліхтарыкі. Шаноўныя, запомніце, усе гэтыя элементы (апроч ліхтарыкаў) ускладняюць паездку і з’яўляюцца нічым іншым, як роварным понтам! Ліхтарыкі – так, рэч неабходная. У цемры раварыста проста не відно – калі ён не пазначаны. Катафоты, дарэчы, не дапамагаюць. А вось усялякія спартыўныя прыбамбасы толькі прымушаюць губляць час на іх здыманне і апрананне, а таксама траціць грошы.
 
Дзеля таго, каб ездзіць па горадзе, трэба ровар – усё! У мяне, шчыра прызнаюся, ёсць яшчэ дажджавік і чахол на заплечнік – таксама ад дажджу. Ёсць і пальчаткі, але па горадзе я ў іх не езджу.
 
Вось цяпер і сапраўды ўсё.
Ветру ў плечы!
-10%
-10%
-25%
-25%
-10%
-30%
0073029