• Дорога
  • Видео
  • Эксклюзив
  • Автобизнес
  • Новинки / тест-драйвы
  • Происшествия
  • Автоспорт
  • Офтоп
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС

Автоблоги


Ігар Скрыпка,

Фото: aif.by
Фото: aif.by
Мы жывем, здаецца, у вельмі файны час – час усеагульнай прыязнасці і талерантнасці, час, калі жыццё лёгкае і прывабнае, зручнае і лагоднае да ўсіх. І як бы мы не наракалі на тое, як цяжка жывецца ў Беларусі, дастаткова прыгадаць урокі гісторыі ці параспытваць бабулек-дзядулек, каб усё сталася зразумелым.
 
Насамрэч, чаго нам бракуе? Грошай? Грошы – гэта проста папера, якая служыць эквівалетнам матэрыяльных дабротаў. А дабротаў гэтых мы маем столькі, колькі не мелі нашыя продкі разам за апошнія пакаленняў дваццаць. Цёплы туалет, асфальтавыя дарогі, гарачая вада, тэлебачанне, інтэрнэт, магчымасць падарожнічаць…. Пералічваць можна безліч. Сто год таму ніякі з Радзівілаў не меў такой бібліятэкі, якую мае зараз кожны ў сваім кампутары, і ніякі Ротшыльд не мог даляцець да Турцыі ці Егіпта за некалькі гадзін. Мы жывем амаль што ў Эдэме. І для Эдэму сапраўднага нам не стае толькі ўмення любіць. І вось гэтага ўмення мы ўсё хутчэй і хутчэй пазбаўляемся.

Даўно вядома, што мы любім найбольш тое, у што ўклаліся. Уклалі свае сілы, час, пачуцці, тое, да чаго прызвычаіліся і з чым зрасліся душой. Нездарма так цаніліся некалі фамільныя рэчы, тыя, якія былі асвечаныя не адным пакаленнем, і нездарма мы з такой настальгіяй успамінаем свае дзіцячыя цацкі.
 
Але я не буду зараз казаць пра ўсё тое, што нас атачае – спынім сваю ўвагу толькі на адной са з’яваў, без якой сучаснае жыццё ўявіць немагчыма. Я маю на ўвазе аўтамабіль.
 
Прыгадайце, панове, як часта вы мяняеце сваю машыну? Ці ўкладаеце вы ў яе нешта, апроч сваіх – даволі вялікіх, шчыра прызнаемся – грошай? Ці можаце вы сказаць, што яе любіце? Не захапляецеся, не радуецеся абноўцы, а менавіта – любіце? Ды наўрад ці. Мы не ўкладаем ў аўтамабіль свае сілы, свае пачуцці, свой час. Мы не ўкладаем у яе сваю душу. Проста ездзім. Нават калі кажам “Я парамантаваў машыну”, альбо “Я пераабуў машыну”, гэта азначае толькі, што мы загналі яе на сервіс альбо шынамантаж, аддалі грошы і… І ўсё. А потым мы мяняем машыну – не паспеўшы прывыкнуць да гэтай. А потым новую, лепшую. А потым… потым...
 
Ды толькі бянтэжыць не такія адносіны да аўтамабіля, зусім не. Бянтэжыць тое, што мы пераносім іх на ўсё, што нас атачае. Мы можам цаніць, шанаваць, берагчы, але ці здольныя – любіць? Цяперашні чалавек не можа палюбіць свой дом – бо ў яго няма дома, а ёсць кватэра. Не можа палюбіць свой двор, бо двор ператвораны ў аўтастаянку ды выгульнік для сабак. Не можа палюбіць канапу, на якой спіць – што яе любіць, некалькі год – і яе няма!
 
У мяне няма аўтамабіля. Ёсць веласіпед. І веласіпедысты часта кажуць: два колы возяць душу, а чатыры – задніцу. І гэта праўда, веласіпед палюбіць значна лягчэй. Так, аўтамабіль камфортней. Ды хіба варты камфорт такой цаны – любові?
 
Iгар Скрыпка
Iгар Скрыпка

От редакции. А что думаете о велосипеде вы? Согласны с блогером или, напротив, возразите - автомобиль тоже наполняет жизнь настоящей любовью, все дело в отношении? Вы можете поспорить с велосипедистом на форуме, или даже попробовать стать одним из авторов коллективных блогов участников дорожного движения на AUTO.TUT.BY. Если это так, ждем ваших писем по адресу auto@tutby.com.
Нужные услуги в нужный момент
-20%
-50%
-10%
-15%
-10%
-50%
-50%
-20%
-50%
0057470