Кастусь Шыталь,

У вёсцы Заборцы (Докшыцкі раён) 16 мая кіроўца машыны Peugeot заехаў у агарод мясцовай жыхаркі і ледзь-ледзь не стукнуўся ў хату.

Паводле відавочцаў аварыі, чалавек на вялікай хуткасці ехаў з боку Параф’янава, ледзьве не стукнуўся ў крыж, рэзка затармазіў ды моцна павярнуў улева.



У выніку аварыі быў зламаны плот на падворку мясцовай жанчыны, стаптаная градка з часнаком ды памяты правы бок машыны. Машына своечасова спынілася – да хаты заставаліся адзін-два крокі.

У гаспадыні хаты ад спалоху трэсліся рукі. “Сядзела ў хаце, глядзела тэлевізар – і тут машына проста ў хату ідзе, думала, ўдарыцца… А калі б каля хаты была… У сваім двары загінуць можна”, - казала жанчына.



Пасажыр машыны падыйшоў да журналіста і папрасіў не пісаць пра здарэнне. Ён прызнаўся, што кіроўца машыны быў п'яны.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Вяскоўцы выклікалі міліцыю з Докшыц.

-50%
-30%
-10%
-12%
-25%
-30%
-15%
-5%