Происшествия


Настасся РОЎДА, Зоя ХРУЦКАЯ, фота Настассі РОЎДЫ,

Людміла Купрыянава была на рынку, калі ёй патэлефанавалі і сказалі, што дачка трапіла ў аварыю. Гэта здарылася ў суботу, 3 лістапада.

Жанчына пабегла да месца аварыі. У машыне віноўніцы аварыі Вольгі быў яе муж, мама і 4-гадовая дачка.



Дачка Людмілы Дыяна Ляшковіч атрымала пашкоджанні спіны і таза.

– Нават крымінальную справу не завялі, – абураецца жанчына. – Яна цяпер толькі кубак с сокам можа падняць, а з пакета сабе наліць – ужо цяжка. Гэта ж спіна, і невядома, як траўма адаб’ецца на далейшым яе жыцці, калі яна захоча нарадзіць дзіця. Пра спорт можна забыць. Ёй толькі 17 гадоў, наперадзе ўсё жыццё, а віноўніца аварыі проста выплаціла штраф.

Дыяна вучыцца ў музычным каледжы на мастацкім аддзяленні.

“Аварыя снілася некалькі начэй”

Дыяна апынулася каля бібліятэкі “Верасок”, бо шукала недалёка падарунак для мамы на дзень нараджэння. Калі яна пераходзіла дарогу на зялёнае святло, яе збіла машына. Дарэчы, са шматлікіх сведак паказанні далі толькі два чалавекі:

– Помню аўтобус, бабулю недалёка і цёмна-зялёную машыну, якая ехала проста на мяне. Першы ўдар быў у нагу. Потым я ляцела і, калі ўдарылася аб зямлю, адчула дзікі боль у спіне. Ад яго я адразу скурчылася. Да мяне падбег мужчына, як потым аказалася, муж кіроўцы. Ён падклаў мне нешта пад галаву, спытаў, што баліць, выклікаў “хуткую” і пачаў супакойваць. Яшчэ я несла ў руках пакет з красоўкамі і шкарпэткамі, бо ўвечары ў мяне павінна была быць трэніроўка. Пакуль я ляцела, рэчы раскідала па ўсёй дарозе.

Прыехала "хуткая дапамога", маці Дыяны і дзяўчыну павезлі ў бальніцу. УЗІ нічога не выявіла, пераломаў таксама не знайшлі, толькі моцныя ўдары.

– Доктар сказаў, што гэта сапраўдны цуд, што я засталася жывая ды яшчэ без пераломаў абышлося, – успамінае Дыяна. – Калі я ляцела, то паспела згрупіравацца і схаваць галаву. Мяне гэтаму навучыў трэнер па фехтаванні.

Нягледзячы на тое, што “ўсё абышлося”, жывот дзяўчыне ўсё ж такі разрэзалі, каб дасканала праверыць, ці ўсё ў парадку, бо ён моцна балеў.

– Калі я прачнулася пасля аперацыі, мне было складана дыхаць. У мяне яшчэ шок не прайшоў, я плакала і трэслася. Шмат разоў тэлефанавала кіроўца, пыталася, як сябе адчуваю, але я толькі яшчэ больш пачынала хвалявацца, таму папрасіла маму ўгаварыць яе не званіць. Першыя чатыры дні я проста ляжала. Уначы сніліся кашмары. Адзін і той жа момант, які шмат разоў за сон паўтараўся, як збівае машына. Потым мне дазволілі садзіцца, але толькі з чыёйсьці дапамогай, бо трэба было, каб мяне трымалі. Я абдымала маму, бо спіна зусім не трымала. І адчуванне, што калі яна мяне адпусціць, пазваночнік так і складзецца. Потым паступова пачала хадзіць.

“За руль сесці не рашаюся”

Жанчына, якая была за рулём і наехала на Дыяну, мае тры гады стажу кіроўцы. Пакуль яна не рашаецца садзіцца за руль. І адразу пытаецца, як сябе адчувае Дыяна.

– Словамі не перадасі, што я ў той момант перажыла, – распавядае Вольга. – Я хацела б даведвацца, як здароўе Дыяны, але мяне папрасілі не тэлефанаваць ёй. І з-за гэтага яшчэ цяжэй.

Пракурор Маладзечанскага раёна Роберт Зубаіраў тлумачыць, па якой прычыне крымінальная справа можа не ўзбуджацца:

– У любым выпадку маці дзяўчынкі трэба звяртацца ў пракуратуру і прыходзіць на асабісты прыём да пракурора з копіяй рашэння, прынятага па справе.
Мы вывучым справу і праверым, ці правільна прынятае рашэнне. Калі стан здароўя яе дачкі пагаршаецца пасля траўмы, то мы запатрабуем новы медыцынскі дакумент і назначым паўторную экспертызу.

Здараюцца выпадкі, калі наступствы траўмы выяўляюцца пазней: праз два-тры месяцы, а часам і праз паўгода. Тут віны дактароў ці экспертаў няма. У гэтым выпадку можна звярнуцца яшчэ раз да разглядання гэтага пытання, і тады па новых дакументах будзе праведзеная экспертыза. Калі пашкоджанні сапраўды больш цяжкія, чым вызначана першапачаткова, вінаваты можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Ёсць яшчэ адзін нюанс: калі ў пацярпелага менш цяжкія цялесныя пашкоджанні, то альбо ён сам, альбо яго законны прадстаўнік могуць дамагацца ўзбуджэння крымінальнай справы ў судзе. Пацярпелы сам вырашае, ці падаваць яму у суд, ці не.

У астатніх выпадках расследаванне будзе праводзіць следчы Следчага камітэта і прымаць рашэнне. 
Нужные услуги в нужный момент
-30%
-20%
-40%
-20%
-80%
-25%
-30%
-46%
-10%