
Здарэнне адбылося каля 13 гадзін 20 хвілін, расказаў у інтэрв’ю “РГ” інспектар дарожна-паставой службы райаддзела міліцыі Дзмітрый Стасюлевіч. Паводле яго слоў, “Фальксваген” ехаў па Замкавай у бок магазіна “Каласок”. Сведкі аварыі сцвярджаюць: насупраць дома № 86 машына раптам выехала на паласу сустрэчнага руху, перасякла яе, пераехала праз бардзюр і ўрэзалася ў дрэва.
За рулём “Фальксвагена” была 18-гадовая дзяўчына. На заднім сядзенні – яе маці, якая на руках трымала другую дачку. Дзяўчынцы ўсяго год. Сёстры ў аварыі абышліся сінякамі і ранкамі. Маці не пацярпела.
Вадзіцельскі стаж кіроўцы – менш за месяц. Але, па словах Дзмітрыя Стасюлевіча, не гэта стала прычынай здарэння, а спякота. Сама дзяўчына расказвала:
– Не ведаю, што са мной здарылася. Помню – ехала, потым – удар. Апрытомнела, калі мяне з машыны даставалі мінакі.
Па меркаванні Дзмітрыя Стасюлевіча, вадзіцель, якая была прышпіленая рамянём бяспекі, магла альбо заснуць, альбо ёй стала дрэнна ад спякоты. Хутчэй за ўсё – апошняе. У такое надвор’е нават здаровыя людзі млеюць за рулём.
Інспектар раіць без асаблівай неабходнасці ў спякоту не садзіцца за руль. Калі вы ўсё ж вырашылі ехаць, вазьміце з сабой прахаладжальныя напоі, карыстайцеся кандыцыянерам, калі ён ёсць.
Если вы хотите поделиться с нами фото, видео и информацией о происходящем на дорогах или ДТП — пишите нам в телеграм, вайбер или отметьте в сторис инстаграм-аккаунт @tutbylive.