Як паведамляе “Комсомольская правда в Ярославле”, у 21-гадовага хлопца шматлікія траўмы, у тым ліку і галавы. Па словах медыкаў, на целе хлопца не засталося жывога месца, ён выжыў проста цудам.
Малады чалавек прыехаў у Яраслаўскую вобласць на заробкі, працаваў у адным з сельскагаспадарчых кааператываў. 30 ліпеня падчас чысткі спецыяльнай шчоткай зернедрабнілкі хлопца літаральна засмактала ў агрэгат і ледзь не рассекла на часткі.
Як аказалася, механік не заўважыў, што на драбнілцы знаходзіцца чалавек і запусціў тэхніку. Калі ён зразумеў, што нарабіў, выключыў машыну і збег. Дарэчы, ён таксама беларус. Знайсці яго пакуль не ўдалося.
Если вы хотите поделиться с нами фото, видео и информацией о происходящем на дорогах или ДТП — пишите нам в телеграм, вайбер или отметьте в сторис инстаграм-аккаунт @tutbylive.